У Мiнску абмяркуюць выкарыстанне роднай мовы ў Беларускай Праваслаўнай Царкве

14 сакавіка 2013 года а 12-й гадзіне ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск, Ракаўская, 4) адбудзецца Прэзентацыя новых праваслаўных выданняў на беларускай мове, абмеркаванне пытанняў выкарыстання роднай мовы ў Беларускай Праваслаўнай Царкве.

У мерапрыемстве прымуць удзел:

Уладзімір ЛАМЕКА намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Сергій ГАРДУН протаіерэй, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, перакладчык

Іван ЧАРОТА прафесар БДУ, доктар філалогіі, перакладчык

Інак Мікалай (БЕМБЕЛЬ) насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, рэдактар лістка “Жыровіцкая абіцель”

Аляксандр ПАЧОПКА протаіерэй, член Біблейскай камісіі БПЦ

Дзмітрый ШЫЛА іерэй, клірык прыхода Сафіі Слуцкай у Мінску

Сёння ў Беларусі створаны неабходныя ўмовы для выкарыстання беларускай мовы ў царкоўным жыцці. Толькі выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора за 20 гадоў працы былі падрыхтаваны і выйшлі з друку некалькі дзясяткаў кніг праваслаўнай асветніцкай тэматыкі на беларускай мове.
Вялікае асветніцкае і культурнае значэнне мае пераклад на беларускую мову тэкстаў Новага Запавету, які ажыццяўляецца Біблейскай Камісіяй Беларускага Экзархата пры актыўным супрацоўніцтве Брацтва. Было выдадзена чатыры Евангеллі, богаслужэбнае “Свяшчэннае Евангелле”, а таксама “Малітваслоў”, “Бажэственная Літургія Іаана Залатавустага”, “Малебен за беларускі народ з Акафістам свв. Віленскім мучанікам” на беларускай мове.

Аб’яднаннымі намаганнямі Брацтва Віленскіх мучанікаў (Беларусь), Кірыла-Мяфодзіеўскага Праваслаўнага Брацтва (Польшча) і друкарні ORTDRUK (Беласток) у 1993 годзе быў заснаваны часопіс “Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце” (з 1996 года — альманах “Праваслаўе”). Гэтае царкоўна-рэлігійнае выданне разлічана на праваслаўных жыхароў Беларусі, а таксама на нашых суайчыннікаў за мяжой.
Зыходзячы з разумення, што Праваслаўе — гэта не толькі спасціжэнне Хрыста, але і жыццё ў Хрысце, і што далучыцца да гэтага сапраўднага жыцця магчыма толькі праз Царкву — Цела Хрыстова, выдавецкі аддзел арганізаваў падрыхтоўку і выданне “Беларускага Праваслаўнага календара”.
Акрамя перыядычных выданняў за апошнія гады пабачылі свет разнастайныя кнігі па царкоўнай гісторыі: “Святыя зямлі беларускай. Жыццеапісанні”, “Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску. 1612-2012”, “400 гадоў у Праваслаўі”, “Князь Канстанцін (Васілій) Астрожскі”.
У серыі мастацкай літаратуры духоўнай тэматыкі выйшаў з друку зборнік хрысціянскай паэзіі на беларускай мове “Пад залатым купалам”, кніга сербскай пісьменніцы Ліляны Хаб’янавіч-Джуравіч “Параскева. Крыж у пустыні”, а таксама зборнік артыкулаў “Шляхі пераадолення духоўна-маральнага крызісу сучаснага грамадства”. Запатрабаваным выданнем стаў і аўдыё-дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” з запісам богаслужэнняў, песнапеннямі Багагласніка, малітвамі на беларускай мове.
У апошні час ініцыятыву ў выданні духоўнай літаратуры на беларускай мове падтрымала і Гродзенская епархія. Дзякуючы яе намаганням выйшлі з друку кнігі на беларускай мове “Пропаведзі” архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі), “Службоўнік”.

Ваш комментарий будет первым

Написать ответ

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.