Першы «Буквар» з’явіўся на свет 400 гадоў таму назад

Першая кніга, якая мела назву “Буквар”, з’явілася на свет роўна 400 гадоў таму. Яна была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі. Поўная назва выдання – “Букварь языка славенска писаний чтения о учитися хотящим в полезное руковожение”. Самае першае слова ў назве выдання адразу ж звяртае на сябе ўвагу. Сёння яно вядома кожнаму жыхару нашай краіны, а таксама многіх іншых краін свету. Але чатыры стагоддзі таму гэта назва выглядала…