У Гародні з’явілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш
У царкоўна-прыхадскім комплексе гарадзенскай Свята-Барысаглебскай царквы адчынілася беларуская бібліятэка імя знакамітай паэткі Ларысы Геніюш. Гэта першая ўстанова ў краіне, названая ў яе гонар. Імя Ларысы Геніюш цяперашнія ўлады выкраслілі нават са школьнай праграмы, а яе кнігі забаронена друкаваць дзяржаўным выдавецтвам.