Выстава «Кніга кніг», прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
10 сакавіка 2017 г. у 14.30 у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё вялікай выставы «Кніга кніг», прымеркаванай да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі. Выстава прысвечана адной з галоўных кніг, якая адыграла знакавую ролю ў развіцці агульначалавечай культуры, святой кнізе хрысціян – Бібліі.





