Выйшаў у свет «Беларускi праваслаўны каляндар» на 2013 год

У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска выйшаў у свет «Беларускi праваслаўны каляндар» на 2013 год.У выданне змешчаны месяцаслоў; звод iмёнаў святых; гicтарычны артыкул Расцiслава Баравога «Старажытныя храмы Мiнска», прымеркаваны да 220-годдзя заснавання Мiнскай епархii, лiтаратуразнаўчы матэрыял Зiнаiды Драздовай «Духоўныя матывы ў беларускай лiтаратуры», якi ўтрымлiвае падборку вершаў знакамiтых беларускiх творцаў – Якуба Коласа, Максiма Багдановiча, Ларысы Генiюш, Наталлi Арсенневай.

Асобнае месца ў календары адведзена расповяду пра беларускi абрад «Свяча», якi захаваўся на Гомельшчыне.

Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Вiленскiх мучанiкаў Антонiя, Iаана i Еўстафiя ў Мiнску i здзейснена пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у рамках праграмы святкавання Дня беларускага пicьменства.

Ваш комментарий будет первым

Написать ответ

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.