Мерапрыемствы пачаліся з лекцыі айца Канстанціна ў Падлескай сярэдняй школе. Дзецям былі прапанаваны кнігі Бібліі і Евангелле. Даступна і красамоўна айцец Канстанцін расказваў прысутным пра важнасць гэтых кніг у жыцці кожнага чалавека, распавядаў адкуль яны пайшлі, што і чаму там напісана. Наглядна паказваў старонкі на стараславянскай мове. Дзяцей зацікавілі і прытчы, якія былі расказаны. Айцец Канстанцін запрасіў наведваць царкву і сказаў, што там маецца свая невялічкая бібліятэка і кожны можа ўзяць там кнігу, ці брашуру.
Наступным этапам правядзення мерапрыемства была сельская бібліятэка. Тут ужо дзецям і некаторым дарослым расказвалася пра духоўную літаратуру, якая маецца ў бібліятэцы. Шмат кніг для дзяцей з серыі “Дзецям”: “Детям о молитве”, “Детям о слове”, “ Детям о Пасхе” і г.д. Ёсць кнігі “Біблія для дзяцей”, “Молитвы для самых маленьких”, “Закон Божий для самых маленьких”. Было расказана аб кнігах, у якіх апісваецца жыццё святых. Прысутныя з задавальненнем паслухалі пра Матрону Маскоўскую, а таксама як дзеці раней вывучалі Біблію. Дзеці задавалі пытанні пра св. Серафіма Жыровіцкага, нашага земляка. Да Дня духоўнай кнігі была зроблена спецыяльная выстава. Дапоўніліся словы айца Канстанціна як паводзіць сябе ў пост і якія стравы ўжываць. Дарэчы пра гэта таксама ёсць у бібліятэцы кніга. Прысутным былі прапанаваны посныя стравы і нават цукеркі з халвы, якія можна ўжываць у пост.
Дзень духоўнай кнігі быў адзначаны дастойна. Школа, царква і бібліятэка павінны разам прывіваць дзецям любоў да кнігі, асабліва да кнігі духоўнай.
Написать ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.