Духоўнае адраджэнне вёскі праз прызму творчасці Касіцкай Ларысы Уладзіміраўны

Выступление Косицкай Марыны Чеславовны, учителя истории и обществоведения ГУО «Озёрская средняя школа», Гродненская область на семинаре «История Православия родного края: опыт и методика изучения» 4 марта 2022 года

 “Самы вялікі трыумф мастака калі ён прымушае

думаць і адчуваць тых, хто на гэта здольны”

Эжэн Дэлакруа

 

Вёска заўсёды з’яўлялася захавальніцай народнай культуры і звычаяў. І наша вёска Азёры не выключэнне. Яна была і застаецца захавальніцай і крыніцай усяго таго, што фармуе ў нас пачуццё патрыятызму і любові да зямлі, на якой мы нарадзіліся і жывём.

Уапошні час маладое пакаленне ўсё часцей звяртаецца да духоўнай і культурнай спадчыны, шукае адказы на няпростыя пытанні навакольнай рэчаіснасці. Мінулыя пакаленні пакінулі нам багатую спадчыну – традыцыі, духоўныя асновы, і самае галоўнае, культуру, якую мы, маладое пакаленне, павінны захоўваць і аберагаць. Інакш мы страцім сябе і сваю нацыянальную самабытнасць.

Наш край багаты таленавітымі людзьмі, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі не прафесійнага мастацтва. У сваіх працах яны выяўляюць сябе і раскрываюць свой унутраны свет, тым самым спрыяюць духоўнаму адраджэнню аднавяскоўцаў.

Праз творчасць у прафесію жыцця

Вёска Азёры – гэта рэдкі па прыгажосці куток не толькі Гродзеншчыны, але і ўсёй Беларусі. Тут склаліся свае самабытныя, мастацкія і культурныя традыцыі. Уся атмасфера ў вёсцы нясе ў сабе адбітак духоўнай спадчыны, сведчыць аб невычэрпным таленце, эстэтычным мысленні мясцовых жыхароў. І менавіта тут у гэтым цудоўным кутку Беларусі, нарадзілася і жыве Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна. Гэта зусім звычайная і ў той жа час вельмі незвычайная жанчына. Прайшоўшы складаны жыццёвы шлях, яна не страціла дабрыні, любові, веры ў сябе. Яна працягвае жыць і тварыць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў, якія, як і цяга тварыць, з’яўляюцца сэнсам яе жыцця.

Нарадзілася Ларыса Уладзіміраўна ў самай простай сям’і рабочых. У 1985 годзе, скончыла «Азёрскую сярэднюю школу». З 1990 года майстрыха працуе ў аддзеле этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра і ўжо больш за дзесяць гадоў злучае нябеснае і зямное.

Ларыса Касіцкія працуе кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва Гродзенскага раённага дома рамёстваў і вядзе гурток малявання, дзе ў яе шмат таленавітых вучняў, якія пераймаюць вопыт сваёй настаўніцы. Іх калектыўныя і індывідуальныя работы займаюць пачэснае месца на выставах у Беларусі і далёка за яе межамі. Гэтак жа шмат твораў самой мастачкі знаходзяцца за мяжой, як у музеях так і прыватных калекцыях Польшчы, Літвы, Расіі.

Ларыса Уладзіміраўна, чалавек адкрыты і здаецца ў нейкай меры безабаронны перад суровай рэчаіснасцю. Яна любіць светлыя вершы Эдуарда Осадава, музыку Бетховена і раманы Стендаля. 15 гадоў таму назад Ларыса Уладзіміраўна зразумела, што толькі праз мастацтва ляжыць шлях да Бога. Рэлігійная тэматыка займае асаблівае месца ў яе творчасці.

Глядзіць з іконы святы лік

Ларыса Касіцкая пачынае пісаць іконы толькі пасля благаслаўлення свяшчэннаслужыцеля. І пры захаванні паста яна бярэ ў рукі пэндзаль. Многія, хто бачылі абразы, напісаныя ёй, кажуць, што ад іх зыходзіць святло і адчуваецца цяпло. Яно і зразумела, бо ў іх ўкладзены шмат веры і любові.

Напісанне іконы – гэта мастацтва, якое падуладна не кожнаму майстру. Для стварэння шэдэўраў патрэбен талент, падораны звыш, таму што ікона павінна перадаваць не толькі прыгажосць вобраза, але і дабрыню, якая ідзе знутры, ад сэрца.

Першая яе ікона была напісана ў 2011 годзе, абраз «Пачаеўскай Божай Маці». На ёй прадстаўлены вобраз Багародзіцы, Яна пяшчотна прыхіліла Свой твар да Сына, якога трымае на правай руцэ. У левай руцэ ў яе плат, якім Божая Маці пакрывае ногі Богадзіцяці. Паднятай рукой, Ісус благаслаўляе ўсіх, для каго Ён – Шлях, Праўда і Жыццё. Прад абразом Найсвяцейшай Багародзіцы Пачаеўскай моляцца аб захаванні Царквы ад ерасей і расколаў, аб вяртанні блудных ў Царкву, аб дапамозе ва ўсякім смутку.

Наступная яе праца абраз «Не галасі Мене, Маці», была напісана ў Вялікі пост і падорана на Страсную Сядміцу храму Святога Духа ў вёсцы Азёры.

Іканаграфічная кампазіцыя, прысвечаная аплакванню Хрыста Багародзіцай. Вобраз «Не галасі Мене, Маці», паказвае Багародзіцу, якая аплаквае свайго Сына, знятага з крыжа пасля распяцця. Аголенае цела Збавіцеля прадстаўлена напалову пагружаным у труну, вочы Яго зачыненыя, рукі складзеныя крыж-накрыж. Багародзіца абдымае Хрыста, пяшчотна прыпадае да Яго шчакі, маці і сын аб’яднаныя любоўю. Здавалася б, смерць конечна і неотменна але прыгледзеўшыся ўважліва, усё ў іконе кажа пра перамогу жыцця над смерцю. Скрозь інтанацыю смутку і плачу ідзе святло надзеі.

Ларыса Касіцкія, дакладна вынікаючы старажытнай іканаграфіі, інтэрпрытуе яе вельмі сучасна, перш за ўсё ў эмацыйнай афарбоўцы вобраза. Яна напаўняе ікону жывым пачуццём і прымушае гледача спагадаць пяшчотны вобраз Багародзіцы поўны любові і пакут, але ўсе гэтыя эмоцыі пададзены далікатна і тонка, не парушаючы агульнай гармоніі вобраза. Абраз напісаны строга кананічна і ў той жа час свабодна. Прад абразом Найсвяцейшай Багародзіцы «Не галасі Мене, Маці» моляцца за тых, хто пакутуе па блізкіх, моляцца за дзяцей.

У 2013 годзе была напісана ікона Божай Маці «Спагнанне загінуўшых». На іконе намаляваны Хрыстос, які стаіць на калене Маці Божай, ногі яго злёгку перакрыжаваныя і аголены ад каленяў да пят. «Спагнанне загінуўшіх» – гэта абраз бацькоў, якія моляцца пра сваіх дзяцей, ікона-суцяшальніца бацькоўскага смутку. Прад абразом Найсвяцейшай Багародзіцы «Спагнанне загінуўшых» моляцца аб благаслаўленні шлюбу; просяць Божую Маці аб дзецях, якія згінулі, пра здароўе і дабрабыт дзяцей.

У 2014 годзе была напісана ікона «Гасподзь Усеўладны». Узрост Ісуса Хрыста на іконе адпавядае перыяду Яго прапаведніцтва: прамыя валасы спускаюцца на плечы, а на твары кароткая барада і невялікія вусы. Вакол галавы Ісуса крэшчаты німб, характэрны толькі для яго выявы. Па каноне Збавіцель малюецца ў вопратцы, якую Ён насіў падчас зямнога жыцця: сіні гімацій і чырвоны хітон. Сіні колер накідкі сімвалізуе нябесны пачатак, духоўнасць, а чырвоны колер хітона азначае чалавечую сутнасць Хрыста, пакутніцтва (колер крыві), а таксама, пурпур лічыцца царскім колерам. Такім чынам, адзенне Збавіцеля сімвалізуе злучэнне духоўнага, нябеснага і зямнога. Перад абразом Збавіцеля просяць благаслаўлення Божага на справы рук сваіх і дзякуюць Госпада за ласку і дапамогу. Абраз Збавіцеля з’яўляецца складовай і неад’емнай часткай вянчальнай пары.

У 2015 годзе была напісана ікона святога Іаана Кранштацкага для царквы Святога Духа ў весцы Азёры. Пасля высвячэння, доўгі час яна знаходзілася ў алтары і толькі ў верасні 2020 года была вынесена і размешчана ў цэнтральнай частцы храма для пакланення вернікаў. У святога абраза хрысціяне просяць аб дараванні здароўя, вылечэння душэўных хвароб; моцнага шлюбу, здаровых дзяцей.

У 2018 годзе была напісана ікона Божай Маці «Неўпівальная чаша». Бажая Маці ўзводзіць рукі ў малітве, Богадзіця яўлены стоячым у Чашы, сімвалізуе Таінства Прычашчэння, Дзева Марыя і Хрыстос — гэта Чаша нябеснай любові і літасці да кожнага, хто просіць дапамогі стаць на шлях Божы.

Ларыса Касіцкая працягвае працу над напісаннем і рэстаўрацыяй ікон.

«Творчы дэбют»

Касіцкія Ларыса Уладзіміраўна мае свой асабісты стыль. Эксперыментуе з тэхнікамі і большую перавагу аддае роспісу па тканях, займаецца роспісам яек, працуе з тэхнікай декупаж.

Да роспісу па шоўку яна прыйшла самастойна, вырашыла паспрабаваць як будзе спалучацца цёмна-сіні шоўк і акрылавыя бялілы. І як вынік, гэтая тэхніка займае асаблівае месца ў яе творчасці. Касіцкія Ларыса працуе ў графічнай тэхніцы з выкарыстаннем тонкага пэндзля. Любімымі яе сюжэтамі з’яўляюцца малюнкі храмаў, кветак, жаночыя вобразы, нацюрморты, пейзажы.

Роспіс па шоўку – вельмі цікавы і займальны занятак. Шоўк прадстаўляе шырокія магчымасці яго роспісу, выдатна прымае фарбы, надаючы ім бляск, ствараючы пералівы колеру, робячы размалёўку па-сапраўднаму жывой. На шоўку можна выказаць настрой – стварыць абстракцыю, пейзаж і карціну. Добра кладуцца рыскі на перапляценні нітак так, што ствараецца адчуванне як быццам гэта карункі.

Унікальныя васкаванкі

Напярэдадні Вялікадня, часцей за ўсё мы фарбуем харчовым фарбавальнікам. А Касіцкія Ларыса Уладзіміраўна да гэтай справы падыходзіць творча – працуе ў тэхніцы «Сапоцкінская пісанка» – распісвае яйкі натуральным пчаліным воскам, малюючы на святочным атрыбуце мудрагелісты кветкавы арнамент. Для гэтага яна выкарыстоўвае вараныя яйкі. Растоплівае воск, а затым падтрымлівае пастаянную яго тэмпературу. Пісачком (спецыяльны інструмент, якім наносіцца растоплены воск), наносіць воск вельмі хутка, каб ён не паспеў застыць. Воск наносіць па белым яйку, пазначаючы контуры будучага малюнка. Упрыгожанае васковымі ўзорамі яйка апускае ў халодны фарбавальнік. У прыгатаваным настоі яйка павінна праляжаць суткі, каб афарбавацца ў чорны колер. Пакрывае бескаляровым лакам. Такое яйка можа захоўвацца шмат гадоў.

Адметным стаў 2013 год, калі роспіс велікодных яек у тэхніцы «Сапоцкінская пісанка», быў узяты пад ахову дзяржавы і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Ларыса Касіцкая ўдзельнічае у шматлікіх раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах, фестывалях, святах, праводзіць майстар-класы. На занятках у гуртку з ахвотай дзеліцца навыкамі з дзецьмі і дарослымі і тым самым, перадае любоў да беларускіх традыцый. Ларысу Касіцкую запрашаюць на тэлебачанне. Здымаюць про яе рэпартажы, пішуць пра яе дзейнасць у газетах.

«Шэдэўр» ад страуса

Пару гадоў таму Ларыса Касіцкія стала выкарыстоўваць у якасці палатна страусавае яйка. Маляваць па кіпрай шкарлупе аказалася няпроста. Будучы твор мастацтва перш трэба пакрыць грунтоўкай, затым акрылам. Пасля гэтага наносіцца накід алоўкам: на адным баку малюецца святы, а на адваротным – евангельскія выслоўі. Сам малюнак распісваецца алейнымі фарбамі і замацоўваецца лакам – даммарным або піхтавым. З-пад тоненькага пэндзліка майстрыхі выйшаў ужо не адзін дзесятак шэдэўраў. Натхненне яна чэрпае ў асноўным з праваслаўных календароў і літаратуры. Асвечаныя іконы, напісаныя Касіцкай Ларысай Уладзіміраўнай на страусавых яйках, займаюць сваё пачэснае месца ў музеі пісанкі ў Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры. Гэтак жа яна распісвае драўляныя яйкі, у большасці сваёй пераважае рэлігійная тэматыка.

Толькі праз мастацтва ляжыць шлях да духоўнага адраджэння. А Касіцкія Ларыса Уладзіміраўна можа быць прыкладам для нас усіх, прыкладам, як асоба, якая не стаіць на месцы, а заўсёды развіваецца, якая знайшла сябе ў жыцці, самарэалізоўваецца ў творчасці, якая нясе ў свет толькі дабро, якая сваімі працамі ўнесла ўклад у духоўнае развіццё роднага краю. Жыццёвая пазіцыя і ўнутраны свет адлюстроўваецца ў яе працах. Для стварэння шэдэўра патрэбен талент, падораны звыш, таму што работы, павінны перадаваць не толькі прыгажосць, але і дабрыню, якая ідзе знутры, ад сэрца.

ПРЕЗЕНТАЦИЯ

ПРАВОСЛАВНЫЕ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ