“ПРАВАСЛАЎНАЯ КНІГА – ШЛЯХ ДА ДАБРА І МІРУ”
28 сакавіка ў ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў” адбылося ўрачыстае свята ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Лідская епархія Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы і дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі святары, работнікі бібліятэк, выкладчыкі агульнаадукацыйных і нядзельных школ Лідскай епархіі. Да ўвагі гасцей была прадстаўлена кніжная выстава “Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру”, якая дэманстравала як старадрукаваную царкоўную літаратуру, так і змяшчала выданні праваслаўнай…








